У ЕС прыйдзецца плаціць па тры еўра за кожны тавар, куплены па-за межамі Еўрасаюза анлайн
Новаўвядзенне ўступае ў сілу з 1 ліпеня.
Delfi.lv
З 1 ліпеня за тавары, якія жыхары купляюць у інтэрнэт-крамах і на гандлёвых платформах за межамі Еўрапейскага саюза, давядзецца плаціць мытную пошліну. Уступае ў сілу рэгламент, які адмяняе дзейнае вызваленне ад мытнай пошліны для пасылак коштам да 150 еўра, піша Delifi.lv.
Каб паскорыць афармленне недарагіх адпраўленняў, уводзіцца спрошчаны спосаб разліку пошліны: фіксаваны мытны збор у памеры 3 еўра будзе прымяняцца да кожнай таварнай пазіцыі ў пасылцы.
Калі інтэрнэт-крама або платформа электроннага гандлю (напрыклад, Temu, AliExpress, Shein, eBay) працуе ў спецыяльным рэжыме ПДВ (IOSS), падаткі можна аплаціць ужо пры куплі. У гэтым выпадку пакупніку не трэба займацца мытным афармленнем — гэта робіць прадавец або служба дастаўкі.