У Мінску маршрутка ўрэзалася ў слуп
Здарэнне адбылося сёння на вуліцы Арлоўскай.
27‑гадовы кіроўца аўтамабіля Nissan каля дома №26 пры перастраенні не даў перавагу маршрутцы Mercedes, чым стварыў аварыйную абстаноўку.
Кіроўца маршруткі, пазбягаючы сутыкнення, выехаў за межы праезнай часткі і здзейсніў наезд на асвятляльную мачту, паведамілі ДАІ.
У медыцынскія ўстановы для абследавання былі дастаўлены пяцёра пасажыраў маршруткі. Кіроўца мікрааўтобуса ад паездкі ў бальніцу адмовіўся.