СБУ нанесла магутны ўдар па штабе ФСБ на Херсоншчыне
Уладзімір Зяленскі паведаміў пра 100 забітых і параненых.
Прэзідэнт Украіны паведаміў пра добрыя вынікі ад воінаў Цэнтра спецаперацый «А» СБУ. Быў знішчаны штаб расійскіх эфэсбэшнікаў і знішчаны зенітны комплекс Панцыр-С1 на акупаванай тэрыторыі.
«Дзякуючы толькі адной гэтай аперацыі расійскія страты — каля сотні акупантаў забітымі і параненымі», — напісаў Зяленскі.