БЕЛ Ł РУС

Зборная ДР Конга змяніла планы перад чэмпіянатам свету па футболе з-за ўспышкі віруса Эбола

21.05.2026 / 15:22

Nashaniva.com

Зборная адмяніла вучэбна-трэніровачны збор у Кіншасе з-за надзвычайнай сітуацыі, якая ўзнікла пасля таго, як некалькі сотняў чалавек заразіліся Эболай.

Зборная ДР Конга. Фота: Manuel Velasquez — FIFA/FIFA via Getty Images

Успышка небяспечнага захворвання ўжо забрала ў краіне жыцці 139 чалавек.

У сувязі з гэтым зборная ДР Конга перанесла збор у Бельгію, дзе 3 чэрвеня правядзе таварыскі матч з Даніяй.

«ФІФА ведае пра сітуацыю з успышкай Эболы і ўважліва сочыць за ёй, знаходзячыся ў цесным кантакце з Федэрацыяй футбола ДР Конга, каб забяспечыць выкананне ўсіх рэкамендацый па медыцыне і бяспецы», — заявіў прадстаўнік ФІФА.

Прадстаўнік зборнай ДР Конга Джэры Калема паведаміў, што ніводзін з гульцоў зборнай пакуль не вяртаўся ў краіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула