Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў
Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў нядаўнія выказванні Уладзіміра Зяленскага пра тое, што расіяне рыхтуюць новую атаку супраць Украіны з тэрыторыі Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка 21 мая 2026 года
Лукашэнка катэгарычна абвяргае, што планы атакі Украіны з Беларусі рыхтуюцца — яны, маўляў, магчымыя толькі тады, калі ўкраінцы пачнуць першымі:
«Што тычыцца яго заяў, што Беларусь будзе ўцягнута ў вайну, я толькі што сказаў: будзе ўцягнутая толькі ў адным выпадку — калі на нашу тэрыторыю будзе здзейсненая агрэсія. І тут ужо не ўцягнута (вы чулі з вуснаў прэзідэнта Расіі) — мы будзем разам абараняць нашу Айчыну ад Брэста да Уладзівастока, дзе размешчаныя дзве дзяржавы, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Таму калі і будзем мы ўцягнутыя ў вайну, у тым ліку калі гэта будзе супраць Украіны, толькі ў адным выпадку — калі яны здзейсняць супраць нас агрэсію. Мы ўцягвацца ў вайну ва Украіне не збіраемся. У гэтым няма ніякай неабходнасці. Ні цывільнай, ні вайсковай».
У той жа час Лукашэнка выказаў гатоўнасць у любы час сустрэцца з Уладзімірам Зяленскім, і нават дзеля гэтага прыехаць ва Украіну:
«Калі ён хоча пра нешта пагаварыць, параіцца ці яшчэ нешта, калі ласка, мы адкрытыя для гэтага. У любой мясціне — Украіны, Беларусі — я гатовы з ім сустрэцца і абмеркаваць праблемы беларуска-украінскіх адносін. І, можа, пагаварыць пра перспектывы. Чамусьці з амерыканцамі, немцамі, палякамі, літоўцамі і латышамі ў нас ёсць пра што размаўляць, а з Украінай няма пра што…».
Чытайце таксама:
Зяленскі даручыў МЗС падрыхтаваць дадатковыя меры дыпламатычнага ўплыву ў дачыненні Беларусі
Зяленскі: Масква спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну супраць Украіны альбо аперацыю супраць краіны НАТА