БЕЛ Ł РУС

«Ён мае звычку крыху тупавата прыдумляць пастфактум». У Зяленскага адрэагавалі на заяву Лукашэнкі

21.05.2026 / 17:57

Nashaniva.com

Адказваючы на пытанне выдання «РБК-Украіна» дарадца прэзідэнта Украіны Дзмітрый Літвін без усялякай дыпламатыі ацаніў заявы Лукашэнкі пра адсутнасць агрэсіўных планаў і гатоўнасць сустрэцца з Зяленскім дзеля міру, хоць бы і прыехаўшы ва Украіну. 

Аляксандр Лукашэнка з Уладзімірам Пуціным. Фота: AP Photo Pavel Bednyakov

Дзмітрый Літвін падкрэсліў, што заявы Лукашэнкі нічога не значаць яшчэ з 2022 года, калі Беларусь стала плацдармам для агрэсіі Расіі.

«Таму сочым за яго дзеяннямі. Лукашэнка мае звычку крыху тупавата прыдумляць пастфактум, адкуль на яго «рыхтаваўся напад». Пра што тут гаварыць», — сказаў дарадца Зяленскага.

Ён дадаў, што сам Зяленскі сёння быў у Славуцічы паблізу мяжы з Беларуссю, і там абмяркоўваў з мясцовымі грамадамі пытанні бяспекі.

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Пачалася сумесная трэніроўка ядзерных сіл Беларусі і Расіі

Статкевіч: Ядзерная трэніроўка ў Беларусі — гэта пагроза, найперш, Еўропе

Пяскоў звінаваціў Зяленскага ў падбухторванні з-за слоў пра Беларусь

Зяленскі: Масква спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну супраць Украіны альбо аперацыю супраць краіны НАТА

Каментары да артыкула