Беларускі музей у Вільні запрашае далучыцца да анлайн-латарэі
Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да анлайн-латарэі, на якой можна выйграць арыгінальныя творы беларускіх мастакоў.
Для ўдзельнікаў падрыхтавалі 10 унікальных лотаў, а таксама прыемныя суцяшальныя прызы.
Сабраныя сродкі будуць накіраваныя на падтрымку беларускіх мастакоў у эміграцыі, а таксама Беларускага дома ў Вільні.
Кошт удзелу — усяго 5 еўра, што адпавядае кошту за кубачак добрай кавы.
Далучыцца да ўдзелу можна па спасылцы праз платформу Buy Me a Coffee.
Розыгрыш адбудзецца 23 траўня а 17‑й гадзіне ў Віленскім беларускім музеі імя І. Луцкевіча (Vilniаus, 20).
Не ўпусціце шанец стаць уладальнікам шэдэўра! Далучайцеся і выйгравайце!
Чытайце таксама:
Віленскі беларускі музей папоўніўся калекцыяй дзеяча беларускай эміграцыі
Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча выйграў тэндар на права арэнды ранейшага будынка