БЕЛ Ł РУС

На Камароўцы сталі прадаваць абрыкосы, а яшчэ шмат кавуноў, клубніц. І куды без маладой бульбы?

22.05.2026 / 08:21

Nashaniva.com

На культавым мінскім рынку асартымент усё шырэйшы, а цэны на многае — імкліва падаюць.

Галоўнай зоркай гэтага тыдня на Камароўцы сталі абрыкосы. Цяпер цэны на іх стартуюць усяго ад 11,9 рубля за кіло. Але можна знайсці і прэміяльныя варыянты па 45 рублёў, піша Tochka.by.

Паступова таннеюць кавуны — усё больш прапаноў па 5—6,9 рубля за 1 кг. А вось дыні пакуль дарагія — да 12 рублёў.

Лімоны, апельсіны і мандарыны практычна не змяніліся ў цане. Першыя каштуюць 6—11,9 рубля, а больш салодкія суродзічы — 3,5—15 рубля.

Таннеюць буякі: у сярэднім па рынку 45—69 за кіло. На чарэшню цана ўсё тая ж — 22,9—99 рублёў.

Яблыкі прадаюць па 2—6, грушы — па 3,9—11 рублёў за 1 кг.

Абрынуліся цэны на беларускія клубніцы — па 14—25 рублёў за кіло, тыднем раней яны каштавалі да 40.

Замежныя ягады, дарэчы, каштуюць 12—20 рублёў за 1 кг. Цэны амаль выраўнаваліся.

Прыемна купляць і бананы — можна знайсці нават па 2,9 рубля, праўда, злёгку зеленаватыя.

Агароднінная класіка Камароўкі

Цэны зноў падаюць, і гэта, напэўна, асабліва прыемна аматарам салатаў.

Самыя простыя варыянты, тыпу зялёнай цыбулі і кропу, можна знайсці па 12 за кіло.

Запаўняюцца шэрагі і маладой бульбай, праўда, з сонечнага Азербайджана. Каштуе яна дарагавата. Там-сям да 7,9, але ёсць і па 3 рублі.

Беларускія карняплоды ўраджаю мінулага года каштуюць танней за імпартнага канкурэнта — 0,9—3 рублі за 1 кг.

Агуркоў — шмат і розных. Не зусім кандыцыйныя аддаюць па два за кіло. Сярэдняя цана — 5—7 рублёў. У пары прадаўцоў ёсць «свае», свойскія, але і каштуюць яны 15 за 1 кг.

Таматаў усё больш, але вельмі танных няма. На рынку памідоры можна купіць ад 4,9 рубля. Перцы як і тыдзень таму, па 5,9—9,9 рубля за кіло.

Для аматараў радыскі самы сезон: недзе яна прадаецца ўсяго па 2 рублі за 1 кг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула