БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах відавочцы выратавалі траіх маленькіх дзяцей падчас пажару ў кватэры

22.05.2026 / 08:46

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ўчора ў доме на вуліцы Валошына, паведамляе МНС.

На шостым паверсе 11‑павярховага жылога дома загарэўся балкон. У замкнёнай кватэры знаходзіліся трое дзяцей: двое шасцігадовых і васьмігадовае. Іх бацькі разам з яшчэ адным аднагадовым дзіцем пайшлі ў краму.

Суседзі з 8‑га паверха пачулі гук аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Спусціўшыся на шосты паверх, яны пачулі дзіцячы плач, але ўваходныя дзверы былі зачыненыя. На стук ніхто не адчыняў. Суседзі выклікалі МНС і пачалі самастойна ўзломваць дзверы.

У гэты час іншы мужчына, заўважыўшы густы дым з балкона дома насупраць, імгненна кінуўся на дапамогу. Так сама зрабіў яшчэ адзін мужчына, які праязджаў міма на аўтамабілі.

Яны адначасова падняліся на шосты паверх і разам з суседзямі ўзламалі ўваходныя дзверы і ўвайшлі ў моцна задымленую кватэру.

Відавочцы хутка адшукалі траіх напалоханых дзяцей, вынеслі іх на свежае паветра і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі.

Пажарныя ліквідавалі пажар. Выратаваныя дзеці шпіталізаваныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула