Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты
Да раніцы абмежаванні ў аэрапортах былі знятыя.
Украінскія дроны ў ноч на 22 мая атакавалі Яраслаўль. З-за беспілотнікаў закрывалі выезд з горада ў бок Масквы — скрыжаванне Маскоўскага праспекта і Паўднёва-Заходняй акружной дарогі, піша «Медуза».
Паводле слоў кіраўніка Яраслаўскай вобласці Міхаіла Яўраева, атаку дронаў удалося адбіць сіламі СПА і сродкамі радыёэлектроннай барацьбы, пацярпелых няма. Яўраеў заклікаў жыхароў не набліжацца да абломкаў збітых дронаў і «не карыстацца побач з імі тэлефонамі». У вобласці з кастрычніка 2025 года пад пагрозай штрафаў забаронена публікаваць фота наступстваў атак дронаў і працы СПА.
У Маскве з-за небяспекі беспілотнікаў у ноч на 22 мая абмяжоўвалі працу ўсіх чатырох аэрапортаў — Унукава, Дамадзедава, Жукоўскага і Шарамеццева. Да раніцы абмежаванні былі знятыя.