БЕЛ Ł РУС

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму

22.05.2026 / 09:49

Nashaniva.com

Экс-палітвязень Мікола Дзядок выпусціў кнігу «Апавяданні з кішэняў. Гарадзенская крытая ў імёнах і тварах». У выданні аўтар расказвае пра сем месяцаў знаходжання ў турме Гродна, піша hrodna.life.

У прыватнасці, у кнізе распавядаецца пра знаходжанне ў так званых кішэнях — маленькіх адзіночных камерах. «Адзіночках, у якіх увесь час паміраюць людзі», — дадае аўтар.

Вядома як мінімум аб некалькіх смерцях, якія адбыліся ў гродзенскай турме. Сярод загінулых — мастак Алесь Пушкін, які памёр у рэанімацыі, куды яго даставілі з турмы. Па паведамленнях Міколы Дзядка, у гродзенскай турме сукамернікі забілі зняволенага Яўгена Шыпуля.

Па словах Дзядка, у кнігу ўвайшлі фрагменты, якія раней ён не агучваў ні ў інтэрв’ю, ні на сваім YouTube-канале.

Актывіст таксама запланаваў прэзентацыю кнігі, якая адбудзецца 31 мая ў творчай прасторы Zolаk у Вільні. На сустрэчы Дзядок раскажа пра метады вярбоўкі, якімі карыстаюцца агенты КДБ у гродзенскай турме.

Выданнем кнігі займалася беларуская анлайн-бібліятэка Kamunikat. Кнігу выпусцілі на беларускай і рускай мовах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула