БЕЛ Ł РУС

Даляр развярнуўся і стаў даражэць

22.05.2026 / 10:30

Nashaniva.com

Амерыканская валюта даражэе трэція таргі запар.

Пасля падзення ў аўторак да 2,7293 рубля курс даляра трэція таргі расце. Сёння ён павысіўся на 1,91 капейкі да 2,7506.

У пачатку года даляр каштаваў 2,9047 рубля. Са студзеня ён некалькі разоў браў планку ў тры рублі і некалькі разоў апускаўся за яе, але з красавіка стаў зніжацца. Так, 11 мая ён апусціўся за 2,8 рубля.

У гэты аўторак быў яго мінімум за тры гады — 2,7294.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула