БЕЛ Ł РУС

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

22.05.2026 / 10:50

Nashaniva.com

У акаўнце спевака Аляксея Хлястова апублікавалася відэа, у якім расказаў пра «прафілактычныя» размовы з ім у сілавікоў, у тым ліку ў ГУБАЗіКу. Хлястоў просіць распаўсюдзіць гэтае відэа дзеля сваёй абароны.

Ён кажа, што першы раз яго запрасілі на гутарку ў ДАІ з прычыны нібыта парушэння ПДР, што чапаў тэлефон пры руху.

«Калі я выкладаю гэта відэа, то я не дома і не працы. Хутчэй за ўсё я знаходжуся на прафілактычнай гутарцы, якая адбываецца трэці раз. Першы раз я быў запрошаны ў ГУБАЗіК на Рэвалюцыйную, была вельмі незразумелая размова, зусім незразумелая. Я не мог нічога адказаць. У пятніцу я выйшаў і працягнуў працу ў таксі. У панядзелак мяне запрасілі ў ГУУС. Я прыйшоў самастойна. Цяпер мяне запрасілі ў Транспартную міліцыю ці Транспартную службу на Партызанскі праспект. Я мяркую, што буду або затрыманы, або будзе зноў размова. Ніякія неправамерныя дзеянні я не рабіў, нічога не здзяйсняў, таму прашу распаўсюдзіць гэта відэа, каб звярнулі ўвагу адпаведныя органы. Каб маглі мяне абараніць як грамадзяніна РБ», — кажа Аляксей.

Сёння ноччу жонка Аляксея паведаміла ў сацсетках, што муж знаходзіцца на Акрэсціна.

«Майго мужа затрымалі без тлумачэнняў. Ён не парушаў нічога!!!!!!!!!» — эмацыйна расказала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула