БЕЛ Ł РУС

Палітзняволены журналіст Кірыла Пазняк трапіў у шпіталь пры СІЗА

22.05.2026 / 11:17

Nashaniva.com

Кажуць, ён у цяжкім стане.

Кірыла Пазняк. Скрыншот відэа

Палітзняволены журналіст Кірыла Пазняк трапіў у шпіталь пры СІЗА ў Калядзічах.

«У шпіталі пры СІЗА-1 у цяжкім стане знаходзіцца мой былы муж журналіст Кірыла Пазняк. З запушчанымі наступствамі пнеўманіі і кавіду, якія падхапіў у ізалятары на Акрэсціна 8 месяцаў таму. Права на ахову здароўя — гэта базавае права чалавека. Прашу зрабіць тых, ад каго гэта залежыць, усё, каб захаваць чалавечае жыццё!» — напісала яго былая жонка Алена ў сацсетках.

Кірыла Пазняк быў затрыманы 4 верасня 2025 года. Тады КДБ абвесціў «экстрэмісцкім фармаваннем» YouTube-канал «Платформа 375», а журналіста назваў «арганізатарам» гэтага «фармавання».

У той жа дзень, паведамлялі праваабаронцы, затрымалі і 20‑гадовую дачку Кірылы Пазняка — Яніну Пазняк. Яна таксама змешчаная пад варту, і ёй выстаўлена абвінавачанне ва ўзаемадзеянні з «экстрэмісцкім фармаваннем».

У 2021—2022 гадах канал правёў некалькі дэбатаў паміж праўладнымі прапагандыстамі і іх апанентамі, што вымушана выехалі з краіны. Апошні эфір адбыўся 3 снежня 2022 года з удзелам Рыгора Азаронка (СТВ), Юрыя Цераха («СБ. Беларусь сегодня») — у Мінску, а таксама Алега Талерчыка (сузаснавальнік арганізацыі былых супрацоўнікаў сілавых структур «Байпол») і вядучага Дзяніса Дудзінскага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула