БЕЛ Ł РУС

Украіна з пачатку вайны нанесла больш за 150 удараў па расійскіх НПЗ

22.05.2026 / 11:45

Nashaniva.com

У гэтым годзе — 33, у мінулым — 88.

Пажар на тэрыторыі НПЗ у Туапсэ, фота «Кедр»

Узброеныя сілы Украіны з пачатку вайны атакавалі расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы як мінімум 158 разоў. Пад удары трапілі 24 з 33 прадпрыемстваў магутнасцю ад 1 млн тон нафты ў год, падлічыла выданне «Вот Так».

Калі ў першы год вайны атакі на НПЗ не здзяйсняліся, то ў 2023 годзе іх было 4, у 2024‑м — 34, а ў 2025‑м — ужо 88. За няпоўныя пяць месяцаў гэтага года ўкраінскія дроны наносілі ўдары па нафтаперапрацоўчых заводах 33 разы. Гэта больш, чым за аналагічны перыяд 2025 года (24 атакі).

Найчасцей УСУ наносяць удары па Разанскім і Саратаўскім НПЗ — кожны з іх атакавалі па 15 разоў з пачатку вайны.

Абодва прадпрыемствы ўваходзяць у лік найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў у еўрапейскай частцы Расіі. Так, Разанскі НПЗ перапрацоўвае каля 17 млн тон нафты ў год — гэта трэці паказчык па магутнасці ў краіне пасля Омскага і Кірышскага. Саратаўскі, у сваю чаргу, вырабляе каля 7 млн тон нафты ў год.

Таксама рэгулярна трапляюць пад удары Афіпскі, Ільскі Туапсінскі, якія размешчаныя ў Краснадарскім краі. Па кожным з іх зафіксавана па 12 удараў. Аб’ёмы на гэтых заводах супастаўныя з Саратаўскім — каля 7—9 млн тон нафты ў год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула