БЕЛ Ł РУС

Мытнікі спынілі аўтобус, які вяртаўся з шоп-тура з Расіі

22.05.2026 / 12:02

Nashaniva.com

Гомельскія мытнікі спынілі спробу незаконнага ўвозу тавараў з Расіі. Падчас спецыяльнага мерапрыемства каля беларуска-расійскай мяжы яны спынілі пасажырскі аўтобус, які вяртаўся з Масквы.

У аўтобусе знаходзіліся партыі адзення і абутку замежнай вытворчасці. Паводле мытні, дакументы аб выплаце мытных плацяжоў пры ўвозе тавараў на тэрыторыю ЕАЭС адсутнічалі.

У дачыненні да ўсіх парушальнікаў пачалі адміністрацыйныя працэсы паводле арт. 13.12 КаАП — гэта артыкул аб парушэнні парадку транспарціроўкі, захоўвання або рэалізацыі тавараў. Ён прадугледжвае штраф да 50% ад кошту прадмета правапарушэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула