«Манчэстэр Сіці» афіцыйна абвясціў пра сыход Пепа Гвардыёла
За 10 год каталонец заваяваў з клубам 20 трафеяў.
Фота: Stu Forster/Getty Images
«Манчэстэр Сіці» афіцыйна абвясціў пра сыход галоўнага трэнера Пепа Гвардыёла.
Пеп узначальваў «Сіці» з 2016 года. Пад яго кіраўніцтвам каманда заваявала 20 трафеяў — 6 разоў выйгравала прэм'ер-лігу, па 3 разы — Кубак і Суперкубак Англіі, 5 разоў станавілася ўладальнікам Кубка ліг. Акрамя таго, клуб з ім выйграў Лігу чэмпіёнаў, клубны чэмпіянат свету і Суперкубак УЕФА.
У гэтым сезоне «Сіці» ў перадапошнім туры чэмпіянату Англіі саступіў чэмпіёнства «Арсеналу», выбыў у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, але выйграў Кубак лігі і Кубак Англіі.
Замяніць Гвардыёла ў клубе павінен італьянец Энца Марэска, якога пасярод сезона выставілі з «Чэлсі».