БЕЛ Ł РУС

«Белавія» аднавіла палёты ў Дубай

22.05.2026 / 15:07

Nashaniva.com

Раніцай Boeing 737‑8 вылецеў з Мінска, паспяхова прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Дубая, а цяпер накіроўваецца назад у Мінск, паведаміла авіякампанія.

На пачатковым этапе рэйсы запланаваны 2 разы на тыдзень: па аўторках і пятніцах. У ліпені, па меры росту попыту, частата палётаў будзе павялічвацца.

Палёты ў Дубай былі прыпыненыя ў пачатку сакавіка з-за ваеннага канфлікту на Блізкім Усходзе і небяспекі палётаў ў раёне Персідскага заліву і Ірана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула