БЕЛ Ł РУС

38‑гадовы галкіпер страціў прытомнасць, калі даведаўся, што яго выклікалі ў зборную Бразіліі

22.05.2026 / 15:21

Nashaniva.com

Галкіпер бразільскага «Грэміа» Вевертан дазнаўся пра выклік у нацыянальную зборную на чэмпіянат свету ў коле сям’і і сяброў.

Пасля таго як галоўны трэнер Карла Анчалоці назваў яго імя, ён пачаў скакаць ад радасці, але ўжо праз некалькі секунд упаў без прытомнасці.

«Шчыра кажучы, я нават не ведаю, што адбылося. Я некалькі разоў пераглядаў відэа і дзякую Богу, што ён выратаваў мяне. Тое, што павінна было стаць радасным момантам, магло абярнуцца трагедыяй», — расказаў Вевертан выданню G1.

З-за мітусні спачатку ніхто нават не зразумеў, што здарылася, і не паспяшаліся на дапамогу. Праз некаторы час ён сам прыйшоў у прытомнасць.

Для Вевертана гэта будзе ўжо другі чэмпіянат свету. У 2022 годзе ён згуляў 10 хвілін у 1/8 фіналу супраць Паўднёвай Карэі. 

На гэтым чэмпіянаце ён, напэўна, будзе трэцім брамнікам следам за Алісанам і Эдэрсанам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула