БЕЛ Ł РУС

Полацкі малочны камбінат пайшоў у банкруцтва

22.05.2026 / 15:57

Nashaniva.com

Полацкі малочны камбінат апынуўся ў цяжкім фінансавым становішчы і сам падаў заяву на банкруцтва. Гэтае пытанне разглядалася ў Эканамічным судзе Віцебскай вобласці, піша Office Life.

Фота: sb.by

Паводле судовых дакументаў, агульная запазычанасць прадпрыемства складае больш за 377 мільёнаў рублёў, з якіх каля 71 мільёна — ужо пратэрмінаваныя даўгі. Супраць камбіната адкрыта каля 930 выканаўчых вытворчасцяў на значныя сумы ў розных валютах. Пры гэтым усе актывы прадпрыемства ацэньваюцца прыкладна на

260 мільёнаў рублёў, і значная іх частка знаходзіцца ў закладзе.

На камбінаце працуе больш за 1300 чалавек, і ён з’яўляецца важным для горада прадпрыемствам. Амаль цалкам (больш як на 99%) ён належыць дзяржаве і выпускае малочную прадукцыю пад рознымі брэндамі.

Раней паведамлялася, што гэтае прадпрыемства павінна перайсці пад кіраванне буйнога холдынгу «Савушкаў прадукт». Плануецца, што холдынг выкупіць маёмасць камбіната, укладзе каля 70 мільёнаў еўра і створыць на яго базе сучасную вытворчасць.

На першы погляд, падача на банкруцтва выглядае нечакана, але, хутчэй за ўсё, гэта тэхнічны крок, звязаны з вялікімі даўгамі і патрабаваннямі заканадаўства. Сам холдынг «Савушкаў прадукт» заяўляе, што не адмаўляецца ад сваіх планаў: ён мае намер набыць маёмасць камбіната праз аўкцыён пасля яе ацэнкі ў межах працэдуры банкруцтва.

Суд ужо распачаў працэс банкруцтва і прызначыў антыкрызіснага кіраўніка. Наступнае пасяджэнне па гэтай справе запланавана на канец ліпеня.

Чытайце таксама:

Полацкі малочны камбінат прадалі «Савушкаваму прадукту»

У Расіі незадаволены «Савушкавым прадуктам» і «Сервалюксам»: у іх тварагу знайшлі небяспечнае рэчыва

Як Брэстчына з «ахвяры індустрыялізацыі» ператварылася ў прамысловага лідара краіны

«Усё прадалі ў Расію?» З беларускіх крам знік папулярны прадукт

«Савушкаву» прапанавалі пабудаваць першы завод у Расіі

Каментары да артыкула