БЕЛ Ł РУС

Міністр замежных спраў Украіны анансаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

22.05.2026 / 16:35

Nashaniva.com

Андрэй Сібіга паведаміў пра запланаваны візіт ва Украіну лідаркі дэмакратычных сіл Беларусі Святланы Ціханоўскай, паведаміла агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».

Святлана Ціханоўская і Андрэй Сібіга

«Украіна кантактуе з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл Беларусі. І адной з лідарак гэтых прадстаўнікоў з’яўляецца спадарыня Ціханоўская. І мы будзем яе вітаць у Кіеве, таму што для нас важна падтрымліваць сувязі з беларускім народам», — сказаў Андрэй Сібіга падчас анлайн-сустрэчы з журналістамі 22 мая.

Міністр падкрэсліў, што для Украіны важна, каб Беларусь «не ператварылася ў бяспраўную правінцыю Расіі».

«Мы ведаем, чым гэта заканчваецца», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Ціханоўская падзякавала Зяленскаму за папярэджанні адносна Беларусі

Зяленскі яшчэ раз папярэдзіў Лукашэнку пра наступствы ўступлення ў вайну

«Ён мае звычку крыху тупавата прыдумляць пастфактум». У Зяленскага адрэагавалі на заяву Лукашэнкі

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Зяленскі даручыў МЗС падрыхтаваць дадатковыя меры дыпламатычнага ўплыву ў дачыненні Беларусі

Каментары да артыкула