БЕЛ Ł РУС

Былы хакеіст зборнай расказаў, хто зарабляе на бестселеры яго памерлай жонкі Надзеі Мялешкі

24.05.2026 / 09:00

Міра Нікановіч

У 2023‑м выйшла кніга «Утро наступает всегда», дзе блогерка Надзея Мялешка расказала пра сваю барацьбу з ракам грудзей, ад якога і памерла. Цяпер удавец Надзеі, хакеіст Дзмітрый Мялешка пракаментаваў, хто зарабляе на той кнізе.

Фота: старонка Надзеі Мялешкі ў інстаграме

Мялешка расказаў пра заробак ад кнігі, адказваючы на пытанне ў сваім інстаграме. Дзмітрыя спыталі, ці атрымлівае ён працэнты ад продажаў кнігі на Wildberries. 

І былы хакеіст зборнай раскрыў усю кухню:

«Мы маем дамову з выдавецтвам «Камсамольская праўда», і ад выдавецтва мы атрымліваем свае 20%. Ад Wildberries, Ozon і ўсяго астатняга мы нічога не атрымліваем. 

Шмат хто думае: вось, яны жывуць за кошт кнігі. Але кніга — гэта больш як памяць. Калі кніга выйшла, продажы, вядома, былі добрыя, быў такі сумны ажыятаж. Але цяпер вельмі шмат падробак, і продажаў асабліва няма».

Кніга «Утро наступает всегда» выйшла ў красавіку 2023 года з накладам 15 тысяч асобнікаў. Першы тыраж раскупілі практычна адразу — тады гісторыя з хваробай Надзеі, папулярнай блогеркі, была на слыху. Памерла Надзея за месяц да выхаду кнігі.

Чытайце таксама:

Кніга беларускай блогеркі, якая змагалася з ракам, б'е рэкорды продажаў

Памерла Надзея Мялешка — папулярная блогерка і жонка хакеіста зборнай. Яна пакінула на выпадак смерці кранальны пост

Удавец Надзеі Мялешка расказаў пра новае каханне

Каментары да артыкула