У Магілёве дзіця трапіла пад колы маршруткі
Інцыдэнт адбыўся каля 18:00 на скрыжаванні вуліц Крупскай і Турава, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Скрыншот з відэа
Паводле папярэдняй інфармацыі, 52‑гадовы кіроўца маршрутнага транспарту здзейсніў наезд на 9‑гадовую дзяўчынку, якая пераходзіла дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе.
У выніку аварыі дзіця атрымала траўмы і было шпіталізаванае.