У Гродне качка вывела качанят на чацвёртым паверсе аднаго з дамоў. Вышыня аказалася празмернай
На чацвёртым паверсе шматпавярховага дома ў Гродне дзікая качка вывела качанят. Пасля гэтага яна зляцела ўніз і пачала клікаць малых за сабой. Некалькі птушанят паспрабавалі спусціцца следам, але, вышыня была празмернай — яны загінулі, паведамляе прэс-служба Гродзенскага заапарка.
Скрыншот з відэа
Урэшце ў працэс умяшаліся жыхары дома. Яны не далі скокнуць з вышыні астатнім качанятам і выратавалі іх. Пасля гэтага спецыялісты інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя забралі птушак і перадалі іх у заапарк.
Цяпер качка з выратаванымі птушанятамі знаходзіцца ў заапарку на лячэнні і рэабілітацыі і, як паведамляецца, адчувае сябе добра.
Калі малыя падрастуць і набяруцца сіл, іх разам з маці плануюць выпусціць назад у прыроду.
Чытайце таксама:
У Венгрыі заяц скокнуў самакатчыку ў твар і збіў яго на зямлю
Па цэнтры Гродна гуляла сям'я крахалёў ВІДЭА
Неабыякавыя мінчукі дапамаглі сям’і качак перайсці дарогу ВІДЭА