У Мінску электракар сутыкнуўся з маршруткай з пасажырамі
Днём 22 мая 38‑гадовы кіроўца электрааўтамабіля Porsche рухаўся па праспекце Незалежнасці і пры перастраенні не пераканаўся ў бяспецы манеўру. У выніку ён сутыкнуўся з маршруткай Mercedes, якая ехала з пасажырамі.
Фота: ГУУС Мінгарвыканкама
У маршрутным таксі знаходзілася чатырохгадовае дзіця. Яго агледзела брыгада хуткай дапамогі, але бацькі ад шпіталізацыі адмовіліся.
Іншым пасажырам і кіроўцам абодвух транспартных сродкаў медыцынская дапамога не патрабавалася.