БЕЛ Ł РУС

Пентагон апублікаваў другую частку рассакрэчаных матэрыялаў пра НЛА

22.05.2026 / 20:07

Nashaniva.com

Гаворка ідзе пра 64 файлы, якія ўпершыню сталі даступныя публічна. У іх увайшлі розныя віды матэрыялаў: шэсць PDF-дакументаў, сем аўдыёзапісаў і 51 відэа.

Фота: war.gov

Асаблівую ўвагу прыцягваюць відэазапісы, на якіх, паводле апісанняў, зафіксаваныя сустрэчы вайсковых самалётаў з невядомымі аб’ектамі ў паветры. Да кожнага матэрыялу дадаюцца тлумачэнні і апісанні.

Гэта ўжо другая частка публікацыі. Першую Пентагон выклаў два тыдні таму — у яе таксама ўвайшлі дакументы ФБР, справаздачы вайсковых пілотаў, дыпламатычныя паведамленні і іншыя матэрыялы пра падобныя інцыдэнты ў розных краінах.

Згодна з паведамленнем Пентагона, рассакрэчванне адбываецца ў межах указу прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які патрабуе зрабіць такія архівы больш адкрытымі для грамадскасці.

Чытайце таксама:

У ЗША пачалі публікаваць рассакрэчаныя дакументы пра НЛА

У ЗША знік генерал, які кіраваў сакрэтнымі праграмамі Пентагона

Пентагон распаўсюджваў чуткі пра НЛА, каб схаваць распрацоўку сакрэтнай зброі ад СССР

ЦРУ рассакрэціла дакумент аб нападзе іншапланетнікаў на савецкіх вайскоўцаў

«Мы не адны ў космасе». Новая справаздача Пентагона пра НЛА выклікала спрэчкі ў Кангрэсе ЗША

Каментары да артыкула