БЕЛ Ł РУС

Сёння ў школах — апошні званок

23.05.2026 / 08:11

Nashaniva.com

11‑я класы заканчвае каля 58 тысяч вучняў, а дзявятыя — 101 тысяча.

Учора апошні званок быў у Ліцэі БДУ, фота БелТА

У Мінску свята апошняга званка пройдзе ў фармаце ўрачыстых лінеек 23 мая. Яны пачнуцца ва ўсіх установах адукацыі а 10:00, пішуць Мінск-навіны.

А 12:30 выпускнікі ўскладуць кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой».

А ўвечары ў «Мінск-Арэне» пройдзе гарадское свята «Апошні званок» для выпускнікоў 11‑х класаў. Хэдлайнерам будзе расійскі поп– і рэп-выканаўца Лёша Свік. Пачатак канцэрта — а 17:00.

Да пачатку і пасля заканчэння свята прадугледжана павелічэнне колькасці грамадскага транспарту.

Выпускныя экзамены для 9‑х класаў пройдуць з 1 па 10 чэрвеня: беларуская мова (пераказ), руская мова (пераказ), матэматыка (кантрольная работа), гісторыя Беларусі (па білетах у вуснай форме).

Для выпускнікоў 11‑х класаў выніковыя выпрабаванні праводзяцца ў форме цэнтралізаванага экзамену: ЦЭ па прадмеце на выбар — 26 мая, ЦЭ па рускай або беларускай мове (на выбар вучня) — 29 мая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула