82 чалавекі загінулі ў выніку выбуху на шахце ў Кітаі
Буйная аварыя адбылася ў правінцыі Шаньсі — у той момант у шахце знаходзіліся 247 гарнякоў.
Загінулі 82 чалавекі.
Зараз ратавальнікі шукаюць астатніх гарнякоў, якія лічацца зніклымі без вестак.
Адказны за шахту прадстаўнік горназдабыўной кампаніі Shanxi Tongzhou Group Liushenyu Coal Industry Co быў затрыманы.