БЕЛ Ł РУС

«Алеся» рыхтуецца ныраць пад Свіслач. Як метро будзе перасякаць раку

23.05.2026 / 10:52

Nashaniva.com

Мінскія метрабудаўнікі рыхтуюцца да «нырання» пад Свіслач — тунелепраходчыя комплексы пройдуць ніжэй рэчышча Свіслачы на некалькі метраў. Тэлеграм-канал «Мінскбуду» расказвае, навошта будаўнікі перагарадзілі рэчышча ракі.

Фота: Мінскбуд

Праходчы шчыт «Алеся» цяпер знаходзіцца прыкладна за два кіламетры ад воднай артэрыі. Механізаванаму комплексу неўзабаве давядзецца паднырнуць пад раку.

Метрабудаўнікі загадзя падрыхтаваліся да адказнага этапу. На ўчастку было выканана паніжэнне ўзроўню грунтовых вод, пасля чаго рэчышча Свіслачы падзялілі шпунтавым агароджваннем на дзве часткі.

Пакуль па адной палове рака працягвае сваё спакойнае цячэнне, на другой ужо заліта жалезабетонная пліта таўшчынёй 500 мм з ухілам да цэнтра і зманціравана раздзяляльная сценка з блокаў.

Фота: Мінскбуд

Як толькі канструкцыя набярэ неабходную трываласць, шпунтавае агароджванне дэманціруюць з першай часткі, і работы перанясуць на другую палову рэчышча.

Пасля стыкоўкі пліты раздзяляльную сценку прыбяруць. Такая тэхналогія дазволіць надзейна абараніць перагонныя тунэлі ад пранікнення грунтовых вод і выключыць рызыку прасядання грунту.

Фота: Мінскбуд

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула