БЕЛ Ł РУС

У Латвіі непадалёк ад мяжы з Беларуссю ў возера грымнуўся дрон

23.05.2026 / 11:48

Nashaniva.com

Паліцыя заклікае жыхароў не набліжацца да месца інцыдэнту і паведамляць пра любыя знойдзеныя абломкі.

Камбульская воласць — на поўначы прыведзенага фрагмента карты

Прыкладна а 8:00 раніцы паліцыя атрымала паведамленне ад жыхароў пра падзенне беспілотнага лятальнага апарата ў возера Дрыдзіс у Камбульскай воласці Краслаўскага краю, пры кантакце з вадой ён дэтанаваў. Пацярпелых у інцыдэнце няма, піша Delfi.lv са спасылкай на LETA.

Паліцыя неадкладна выехала на месца і пачала абследаванне тэрыторыі. Былі знойдзены магчымыя абломкі беспілотніка.

Да работ прыцягнуты дадатковыя сілы, уключаючы супрацоўнікаў Дзяржаўнай пажарна-выратавальнай службы з лодкай і падраздзяленні Нацыянальных узброеных сіл, а таксама дадатковыя паліцэйскія дроны.

Паліцыя заклікае жыхароў не набліжацца да месца інцыдэнту і паведамляць пра любыя знойдзеныя абломкі.

Жыхары усходняй Латвіі — Латгаліі і Відзэмэ — атрымлівалі папярэджанні сістэмы апавяшчэння, звязаныя з набліжэннем або ўваходам у паветраную прастору Латвіі дронаў, верагодна звязаных з вайной Расіі і Украіны.

У шэрагу выпадкаў такія беспілотнікі таксама выбухалі на тэрыторыі Латвіі, у тым ліку інцыдэнт 7 мая на мала задзейнічанай нафтабазе ў Рэзэкнэ.

Дагэтуль у падобных інцыдэнтах ніхто не пацярпеў, аднак апошні выпадак у Рэзэкнэ спачатку прывёў да адстаўкі міністра абароны, а затым і ўсяго ўрада на чале з Эвікай Сіліняй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула