БЕЛ Ł РУС

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

23.05.2026 / 12:26

Nashaniva.com

Марыя Калеснікава прапануе Еўропе не змагацца з Лукашэнкам, а змагацца «за людзей, за іх будучыню».

Такі погляд была палітзняволеная агучыла на канферэнцыі GLOBSEC у Празе, заўважыла «Еўрарадыё».

«У 2020 годзе я змагалася не супраць Лукашэнкі, я змагалася за людзей, за свабоду, за свабодныя выбары. І вельмі вялікая розніца ў разуменні стратэгіі, у разуменні ўсёй сітуацыі. І цяпер калі я кажу пра перамовы, з беларускімі ўладамі, першая і адзіная прычына — гэта людзі, людзі, што застаюцца ў турмах, людзі, якія ў небяспецы за палітычныя погляды і г.д.», — кажа экс-палітзняволеная.

«Я думаю, што вельмі важна не змагацца з дыктатарам, у тым выглядзе, як гэта робіцца цяпер, таму што Лукашэнка тут з 1994 года, прайшло ўжо 30 гадоў, але з ім нічога не адбылося з санкцыямі, без санкцый, але калі мы думаем пра людзей, пра краіну, так ці інакш прыйдзе час і рэжым закончыцца.

Лукашэнка сыдзе з натуральных ці іншых прычын, але краіна павінна быць незалежнай, Беларусь не павінна быць часткай Расіі, беларусы павінны быць гатовыя да гэтага, і вядома таму ЕС павінен надаць крыху больш увагі іншаму погляду, іншай стратэгіі, не змагацца з Лукашэнкам, а змагацца за людзей, за іх будучыню», — зазначыла Марыя Калеснікава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула