БЕЛ Ł РУС

На канцэрце Каржа ў Бухарэсце для аховы арэны задзейнічаюць дзесяць тысяч чалавек

23.05.2026 / 12:32

Nashaniva.com

Адзінай падзеяй у нядаўняй гісторыі, для якой дзяржава прадэманстравала больш магутны апарат бяспекі, быў саміт NATO 2008 года.

Сёння, 23 траўня, на Нацыянальным стадыёне Бухарэста адбудзецца канцэрт Макса Каржа. Падчас выступу беларускага артыста будзе задзейнічана дзесяць тысяч паліцэйскіх, жандармаў і супрацоўнікаў спецслужб — у дзесяць разоў больш, чым на канцэрце Metallica, — піша Reform.news са спасылкай на румынскае выданне b365.

Адзінай падзеяй у нядаўняй гісторыі, для якой дзяржава прадэманстравала больш магутны апарат бяспекі, быў саміт NATO 2008 года.

Для румынскага гледача спявак амаль невядомы. Каля 3000 квіткоў было набыта з Румыніі, а 39 000 гледачоў прыедуць з іншых краін. Гэта найбуйнейшы паток замежных турыстаў на мерапрыемства, калі-небудзь арганізаванае ў Румыніі.

«Хто такі Макс Корж, «невядомы» артыст, які запаўняе нацыянальную арэну?», — пытаецца аўтар артыкула і дае адказ.

«Максу Каржу 37 гадоў, ён нарадзіўся ў маленькім мястэчку Лунінец у Беларусі і міжволі стаў сімвалам усходнееўрапейскага супраціву. У 2012 годзе ён пачаў з $300, пазычаных у маці, з песні, апублікаванай на VKontakte. Праз пяць гадоў ён запоўніў Мінск-Арэну, — піша b365. — Падчас пратэстаў супраць Лукашэнкі ў 2020 годзе яго музыка — пра ўцёкі, безнадзейнасць, людзей, раздушаных жорсткімі сістэмамі, — стала саўндтрэкам паўстання. Ён не клікаў людзей на вуліцу. Ён увасабляе іх страх у словах. У 2022 годзе, калі пачалася вайна ва Украіне, ён адмяніў усе канцэрты ў Расіі і Беларусі».

Нагадаем, што 9 жніўня 2025 года Макс Корж выступаў у Варшаве перад 60 000 гледачамі на Нацыянальным стадыёне. Канцэрт скончыўся буйным скандалам. Польская паліцыя затрымала больш за 100 гледачоў, у тым ліку за тое, што заўзятары пераскоквалі праз бар’еры і выходзілі на поле.

Наступныя канцэрты музыкі пройдуць 6 чэрвеня ў Стамбуле, 26 чэрвеня ў Дзюсельдорфе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула