БЕЛ Ł РУС

18‑гадовую п'яную дзяўчыну выратавалі на Зыбіцкай, дзе яна звалілася ў ваду

23.05.2026 / 13:14

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння а чацвертай раніцы, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Супрацоўнікі АМАПа, што неслі службу на Зыбіцкай, атрымалі сігнал ад мінакоў: у рацэ насупраць дома №4 тоне дзяўчына.

Дзяўчыну ўдалося выратаваць — яе дасталі з вады. 18‑гадовая дзяўчына знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення.

Яна патлумачыла, што ёй стала дрэнна і, страціўшы раўнавагу, яна ўпала ў ваду. Дзяўчыну даставілі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула