БЕЛ Ł РУС

Зяленскі заявіў пра ўдар па заводзе «Метафракс» у Пермскім краі

23.05.2026 / 13:38

Nashaniva.com

«Удзячны СБУ за паражэнне аднаго з важных расійскіх вайсковых прадпрыемстваў. Адлегласць ад нашай мяжы — 1700 кіламетраў, гэта Пермскі край», — напісаў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі заявіў пра ўдар па заводзе «Метафракс» у Пермскім краі Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт напісаў у сваіх сацсетках.

«Удзячны Службе бяспекі Украіны за паражэнне аднаго з важных расійскіх вайсковых прадпрыемстваў. Адлегласць ад нашай мяжы — 1700 кіламетраў, гэта Пермскі край. «Метафракс Кемікалс» — важная частка расійскай хімічнай індустрыі. Прадукцыя прадпрыемства забяспечвае дзясяткі іншых расійскіх ваенных вытворчасцяў. Гэта і авіятэхніка, і дроны, ракетныя рухавікі, выбуховыя рэчывы. Цяпер вытворчы працэс на прадпрыемстве спынены», — гаворыцца ў паведамленні Уладзіміра Зяленскага.

Хімічны комплекс «АКМ кампаніі «Метафракс» размешчаны ў горадзе Губаха, прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці аміяку, карбаміду і меламіну. Ён ужо некалькі разоў падвяргаўся ўкраінскім ударам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула