У Мінску тэстуюць квадратныя святлафоры
Сталічная ДАІ арганізавала ў горадзе пілотную зону — будуць правяраць у працы новыя святлафоры.
Фота: ДАІ
Пераход знаходзіцца на вуліцы Кірылы Тураўскага, недалёка ад ГЦ «Першы нацыянальны гандлёвы дом», каля станцыі метро «Усход».
Акрамя транспартных і пешаходных святлафораў там усталявалі новыя кнопкі — табло выкліку дазваляльнага сігналу для пешаходаў і свяцільні для падсвятлення зон падыходу да пераходу.
Фота: ДАІ
Святлафоры маюць квадратную форму і прайграваюць аніміраваныя малюнкі пешахода.
Таксама ў прыладах ёсць функцыя прайгравання тэкставай інфармацыі.
Фота: ДАІ
У ДАІ папрасілі ўдзельнікаў дарожнага руху ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту.