БЕЛ Ł РУС

У Беларусі шукаюць пакупніка на Бабін Мох. Цана пытання — мільён. І гэта са зніжкай

23.05.2026 / 15:50

Nashaniva.com

Белаграпрамбанк гатовы саступіць з дысконтам адабраную ў даўжніка базу адпачынку.

«Бабін Мох» — гэта база адпачынку ў Клецкім раёне, у глыбіні лесу побач з Краснаслабадскім вадасховішчам. База мае лазню, басейн, банкетную залу, пляж, дом адпачынку паляўнічых, карыстаецца папулярнасцю ў рыбакоў. Яна была пабудавана ў 2011 годзе ўласнікамі клецкага «Біярапспрадукта», галоўныя бізнэсы якіх — перапрацоўка насення на алей і жмых, курагадоўля і дрэваапрацоўка. 

Факультатыўны бізнэс прыйшоў у заняпад разам з асноўнымі. На гэты момант «Біярапспрадукт» у банкруцтве, а «Бабін Мох» быў у закладзе Белаграпрамбанку пад выдадзены крэдыт. 

Работніцы збанкрутавалага «Біярапспрадукта». Фота: kleck.by

Цяпер банк спрабуе прадаць базу, але пакуль марна. Толькі за апошнія паўгода цана знізілася з 1,3 мільёна да 1,05 мільёна рублёў. 

Этымалогія назвы Бабін Мох, відавочна, паходзіць ад балоцістай мясцовасці вакол возера. У Беларусі шмат тапонімаў, якія пачынаюцца з прыметніка і сканчаюцца словам «мох» — так называлі махавыя балоты і нізіны. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула