БЕЛ Ł РУС

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы

23.05.2026 / 16:28

Nashaniva.com

У Літве распачалі расследаванне пасля маштабнага інцыдэнту з дзяржаўнымі рэестрамі: невядомыя асобы незаконна атрымалі доступ да базы даных і скапіявалі вялікі аб’ём інфармацыі. Паводле інфармацыі літоўскай Генпракуратуры, з сістэмы Цэнтра рэестраў маглі быць скрадзеныя каля 600 тысяч запісаў, піша Delfi.lt.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Verslo žinios

Гаворка ідзе пра даныя, звязаныя ў асноўным з нерухомасцю і юрыдычнымі асобамі — гэта інфармацыя, якая звычайна не знаходзіцца ў адкрытым доступе, а даецца толькі за плату.

Для палітычных мігрантаў з Беларусі гэта можа быць пытаннем бяспекі — іх адрасы і звесткі пра створаныя юрыдычныя асобы ды здзелкі могуць стаць вядомыя больш, чым ім самім хацелася б.

У рэестрах нерухомасці адчувальнай інфармацыяй могуць быць: 

Цэнтр рэестраў сцвярджае, што не былі раскрыты тэлефоны, электронныя адрасы, банкаўскія рахункі, плацяжы за паслугі, дакументы здзелак, судовыя рашэнні, кадастравыя планы і іншыя прыкладзеныя дакументы. Па іх версіі, ідзе гаворка пра інфармацыю з выпіскі рэестра нерухомасці. Але нават такая інфармацыя можа быць адчувальнай, калі трапляе не да аднаго легальнага карыстальніка, а ў масіве — і ўвогуле невядома каму.

Следства ўстанавіла, што да баз даных было больш за 10 незаконных падключэнняў або спроб доступу. Гэтыя атакі здзяйсняліся з-за мяжы, і пры іх выкарыстоўваліся таксама сістэмы, якія адмініструюцца іншымі дзяржаўнымі структурамі.

Расследаванне вядзе крымінальная паліцыя Літвы сумесна з некалькімі ведамствамі, у тым ліку МУС, Міністэрствам юстыцыі і Дэпартаментам дзяржаўнай бяспекі.

Папярэдне ацэненыя страты складаюць не менш за 111 тысяч еўра.

Пасля выяўлення праблемы былі тэрмінова прынятыя меры:

Пакуль спецыялісты не даюць асобных рэкамендацый для грамадзян і кампаній, але жыхароў заклікаюць быць асцярожнымі: не адкрываць падазроныя спасылкі і не давяраць паведамленням ці званкам, нават калі ў іх выкарыстоўваюцца асабістыя даныя.

Прэм’ер-міністарка Літвы Інга Ругінене заявіла, што сітуацыя вельмі сур’ёзная, бо закранае не толькі тэхнічную бяспеку, але і давер людзей да дзяржавы. Яна таксама лічыць, што кіраўнік Цэнтра рэестраў павінен пакінуць сваю пасаду.

Падрабязнасці справы пакуль не раскрываюцца, каб не нашкодзіць расследаванню.

Па даных Цэнтра рэестраў, людзі, чые даныя маглі быць закрануты, змогуць праверыць гэта праз самаабслугоўванне Registrų centras або ў аддзяленнях абслугоўвання. Асабліва варта сачыць за апавяшчэннямі тым, у каго ў Літве ёсць нерухомасць, зарэгістраваная кампанія, асацыяцыя або НКА.

Чытайце таксама:

У Літве на прыватным самалёце разбіўся 82‑гадовы фермер-мільянер

У Літве зноў абвяшчалі паветраную трывогу

Каля 100 студэнтаў пакінулі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкай арганізацыяй»

Каментары да артыкула