БЕЛ Ł РУС

World Athletics адмовілася здымаць санкцыі з беларускіх спартсменаў

23.05.2026 / 18:37

Nashaniva.com

Рада World Athletics прыняла рашэнне не здымаць абмежаванні з беларускіх спартсменаў, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Себасцьян Коэ

Нядаўна Міжнародны алімпійскі камітэт адмяніў рэкамендацыі аб абмежаваннях у дачыненні да беларускіх спартсменаў, уведзеных за саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў развязванні Расіяй поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў лютым 2022 года. Пасля гэтага Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі накіравала зварот з просьбай склікаць пазачарговае пасяджэнне Рады World Athletics.

Беларускі бок прасіў разгледзець пытанне допуску спартсменаў да міжнародных турніраў, уключаючы Алімпійскія гульні 2028 года ў Лос-Анджэлесе і юніёрскі чэмпіянат свету 2026 года ў Юджыне.

Кіраўнік World Athletics Себасцьян Коу ў адказ на гэта заявіў, што рашэнне арганізацыі першапачаткова адрознівалася ад санкцый, уведзеных МАК у 2022 годзе.

«World Athletics абрала іншы падыход. Рада разгледзела гэтае пытанне незалежна, узгадніла санкцыі, давяла прычыны гэтага рашэння да ведама грамадскасці ў той час, у тым ліку ў пісьмовым выглядзе да вас», — адзначыў Коу.

Паводле яго слоў, многія міжнародныя федэрацыі сапраўды пераглядаюць свае абмежаванні ўслед за МАК, аднак World Athletics вырашыла захаваць уласную пазіцыю.

У Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі заявілі, што маюць намер працягнуць барацьбу па вяртанні сваіх спартсменаў на міжнародную арэну.

Чытайце таксама:

Яшчэ адну беларускую спартыўную федэрацыю вяртаюць да міжнародных спаборніцтваў

З беларускіх барцоў знялі ўсе абмежаванні на міжнароднай арэне

Яшчэ адна міжнародная федэрацыя зняла абмежаванні з беларусаў

Міжнародныя федэрацыі лёгкай атлетыкі і тэніса пакуль не будуць здымаць абмежаванні з беларусаў

Каментары да артыкула