БЕЛ Ł РУС

Кіроўцаў абавязалі ездзіць з уключанымі фарамі

23.05.2026 / 20:20

Nashaniva.com

У Беларусі ўводзіцца часовае патрабаванне для кіроўцаў — абавязкова ўключаць блізкае святло фараў у дзённы час. Гэтая мера звязана з прафілактычнай акцыяй ДАІ «Увага — дзеці!», якая праводзіцца напярэдадні летніх канікул.

Фота ілюстрацыйнае

Мэта акцыі — знізіць колькасць ДТЗ з удзелам дзяцей, бо ў гэты перыяд іх становіцца больш на вуліцах, асабліва каля дарог.

Акцыя будзе дзейнічаць па ўсёй краіне з 25 мая па 5 чэрвеня. На гэты час усе кіроўцы абавязаныя ездзіць з уключаным блізкім святлом фараў нават удзень.

У ДАІ тлумачаць, што ў летні перыяд дарожная сітуацыя становіцца больш напружанай, а дадатковая бачнасць аўтамабіляў дапамагае лепш заўважаць транспарт і зніжае рызыку аварый. Асаблівую ўвагу просяць надаваць участкам каля школ, дзіцячых устаноў, пешаходных пераходаў, прыпынкаў і двароў.

За парушэнне гэтага патрабавання прадугледжаны штраф — да 3 базавых велічынь.

Чытайце таксама:

На Старавіленскім тракце ў Мінску памянялі схему руху

У Мінску тэстуюць квадратныя святлафоры

У Мінску газонакасілка пашкодзіла аўтобус, што ішоў па маршруце

Каментары да артыкула