БЕЛ Ł РУС

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ

23.05.2026 / 22:17

Nashaniva.com

На апошні званок у «Мінск-арэну» запрасілі ўсіх мінскіх адзінаццацікласнікаў — амаль 13,5 тысяч чалавек, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Тэматыка мерапрыемства марская: свята праходзіць у выглядзе шоу-круізу «Па хвалях Мінскага мора», з дэкарацыямі ў выглядзе караблёў, вядучым-капітанам, мелодыямі з «Піратаў Карыбскага мора» і сучаснай версіяй матроскага танца «Яблычка» ў выкананні юных танцораў. 

Не абышлося і без чыста ідэалагічных элементаў — у тым ліку выканання хорам дзяржаўнага гімна.

Наведалі мерапрыемства таксама старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў і міністр адукацыі Андрэй Іванец, якія звярнуліся да выпускнікоў з прамовамі.

Андрэй Іванец падзяліўся бліскучымі перспектывамі:

«Мы са свайго боку адчынілі дзверы ВНУ і каледжаў. Чакаем сёлета больш за 49 тысяч першакурснікаў у ВНУ і практычна 70 тысяч навучэнцаў у каледжах».

Хедлайнерам вечара стаў расійскі выканаўца Лёша Свік.

Чытайце таксама:

Сёння ў школах — апошні званок

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік

Кіроўцаў абавязалі ездзіць з уключанымі фарамі

Каментары да артыкула