БЕЛ Ł РУС

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

24.05.2026 / 15:39

Сяргей Гезгала

Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон правялі тэлефонную размову. Палітыкі абмеркавалі пытанні рэгіянальнай бяспекі і адносін Мінска з Еўрасаюзам. Гэты кантакт адбыўся на фоне значнага ваенна-палітычнага напружання ў рэгіёне.

Аляксандр Лукашэнка, 9 мая 2026 года. Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo / AP; Эмануэль Макрон, Ludovic Marin / AP

«Абмеркавалі рэгіянальныя праблемы і ўзаемаадносіны Беларусі з ЕС і Францыяй у прыватнасці», — паведаміў «Пул першага».

Мінск паведаміў, што размова адбылася па ініцыятыве французскага боку.

Гэтыя перамовы прайшлі пасля шэрагу важных міжнародных падзей. У мінулую пятніцу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў сустрэчу з кіраўнікамі Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі, на якой сярод іншага абмяркоўвалася і беларускае пытанне.

Акрамя таго, мінулы тыдзень адзначыўся правядзеннем Расіяй ядзерных вучэнняў, падчас якіх адпрацоўвалася дастаўка атамных боегаловак у Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула