БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская пракаментавала тэлефонную размову Макрона і Лукашэнкі

24.05.2026 / 18:11

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская выказалася наконт тэлефоннай размовы прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона з Аляксандрам Лукашэнкам, адзначыўшы, што французскі бок хацеў перадаць выразны сігнал датычна вайны і ядзернага шантажу.

Святлана Ціханоўская. Фота: Riccardo Savi Getty Images for Concordia Annual Summit

Паводле паведамленняў прэс-службы Лукашэнкі, кантакт адбыўся па ініцыятыве французскага боку. Палітыкі абмеркавалі рэгіянальныя праблемы і ўзаемаадносіны Беларусі з ЕС. Гэтыя перамовы прайшлі на фоне нядаўніх расійскіх ядзерных вучэнняў і сустрэчы Уладзіміра Зяленскага з лідарамі Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі, дзе ў тым ліку ўздымалася беларускае пытанне.

Францыя пакуль афіцыйна не паведамляла дэталі і вынікі гэтых перамоў. Офіс Святланы Ціханоўскай апублікаваў наступны каментар:

«Галоўная мэта — перадаць Лукашэнку выразны сігнал пра недапушчальнасць далейшага ўцягвання Беларусі ў вайну, а таксама ўдзелу ў ядзерным шантажы і стварэнні пагроз у рэгіёне. Разам з тым, усе разумеюць, што Лукашэнка не мае сапраўднай самастойнасці, залежыць ад Крамля і не прадстаўляе беларускі народ.

Апошнія месяцы мы бачым, што рэжым толькі ўзмацняе ціск на суседзяў, працягваюцца правакацыі, гэтаксама як і рэпрэсіі супраць беларусаў. Мы павінны дабівацца сістэмных незваротных дэмакратычных змен у Беларусі і сапраўднага дыялогу — дыялогу з беларускім грамадствам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула