БЕЛ Ł РУС

Расія звернецца ў Міжнародны суд ААН «для абароны рускіх» у Латвіі, Літве і Эстоніі

25.05.2026 / 08:00

Nashaniva.com

«Спробы Расіі ўрэгуляваць рознагалоссі шляхам перамоў з Латвіяй, Літвой і Эстоніяй аказаліся безвыніковымі, улады рэспублік паслядоўна забараняюць выкарыстанне рускай мовы, перапісваюць гісторыю і пераследуюць нязгодных», — заявілі ў МЗС.

Фота: Ulf Mauder/picture alliance via Getty Images

Масква збіраецца звярнуцца ў Міжнародны суд ААН, бо краіны Балтыі «адмаўляюцца спыніць палітыку ўціскання правоў рускіх», пішуць «Известия» са спасылкай на МЗС Расіі.

«Спробы Расіі ўрэгуляваць рознагалоссі шляхам перамоў з Латвіяй, Літвой і Эстоніяй былі безвыніковымі, улады рэспублік паслядоўна забараняюць выкарыстанне рускай мовы, перапісваюць гісторыю і пераследуюць нязгодных», — заявілі ў МЗС.

Міжнародны суд ААН прыме скаргу РФ, але яе разгляд зойме гады, сказаў былы намеснік генеральнага сакратара ААН Сяргей Арджанікідзэ.

Намеснік дырэктара Інстытута гісторыі і палітыкі МПГУ Уладзімір Шапавалаў заявіў, што шанцы на задавальненне пазову Расіі супраць краін Балтыі малыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула