БЕЛ Ł РУС

ЗША і Іран дамовіліся аб адкрыцці Армузскага праліва

25.05.2026 / 08:42

Nashaniva.com

Дэталі пагаднення яшчэ трэба ўзгадніць, і пакуль незразумела, які кантроль Іран захавае над пралівам.

Фота: Nurphoto via Getty Images

Пры гэтым ваенны дарадца вярхоўнага лідара Ірана Маджтабы Хаменеі, якога цытуюць іранскія агенцтвы, заявіў, што ісламская рэспубліка мае «законнае права» кіраваць пралівам.

Днём раней трое высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў паведамілі The New York Times, што Іран пагадзіўся на мемарандум аб узаемаразуменні, які прадугледжвае аднаўленне суднаходства праз праліў. Узамен, паводле іх слоў, ЗША здымуць сваю ваенна-марскую блакаду іранскіх партоў. Пагадненне таксама прадугледжвае спыненне баявых дзеянняў на ўсіх напрамках, у тым ліку ў Ліване, дадалі крыніцы.

Паводле крыніцы The Washington Post, гаворка ідзе пра рамкавы мемарандум аб узаемаразуменні, які прадугледжвае працяг рэжыму спынення агню на 60 дзён, пакуль бакі працуюць над «канчатковай здзелкай».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула