У трох мікрараёнах Мінска ўзвядуць спартыўныя комплексы
Якія спартыўныя аб’екты пабудуюць у сталіцы ў найбліжэйшай перспектыве, расказала старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава, пішуць Мінск-навіны.
Паводле яе слоў, на вул. Нарачанскай за кошт бюджэтных сродкаў плануецца пабудаваць фізкультурна-аздараўленчы цэнтр для экстрэмальных відаў спорту, а на вул. Малініна — яшчэ адзін фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Цяпер яны знаходзяцца на стадыі праектавання.
— Таксама плануем зрабіць біятлонны комплекс у жылым раёне Мядзвежына. Гэта будуць дзіцячыя спартыўныя школы, у якіх змогуць займацца і звычайныя грамадзяне, — падсумавала старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама.