БЕЛ Ł РУС

Рубіа: Здзелка з Іранам можа быць дасягнута сёння

25.05.2026 / 10:58

Nashaniva.com

Дзяржсакратар ЗША, які знаходзіцца з візітам у Індыі, заявіў, што ў перамоўшчыкаў ЗША і Ірана «на стале ляжыць даволі надзейны варыянт», і што ў панядзелак можа быць дасягнута здзелка, якая пакладзе канец вайне паміж дзвюма краінамі.

Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

Раней Дональд Трамп паведаміў, што даў указанне перамоўшчыкам «не спяшацца з заключэннем пагаднення», хоць да таго даваў зразумець, што здзелка ўжо блізкая, піша Bild.

Па даных амерыканскай прэсы, пагадненне прадугледжвае падаўжэнне перамір’я на 60 дзён, адкрыццё Армузскага праліва і план далейшых перамоў аб іранскай ядзернай праграме.

«Мы ўсё яшчэ працуем над гэтым. Як я ўжо сказаў, мы думалі, што ў нас маглі з’явіцца навіны ўчора ўвечары. Магчыма, сёння, — заявіў Рубіа ў панядзелак у Дэлі. — У нас ёсць, як мне здаецца, даволі важкі аргумент у плане іх гатоўнасці адкрыць праліў».

Пры гэтым Рубіа параіў «не надаваць гэтаму занадта вялікага значэння», бо «спатрэбіцца некаторы час, каб атрымаць адказ ад Ірана».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула