БЕЛ Ł РУС

Названы памер сярэдняга заробку за красавік

25.05.2026 / 11:12

Nashaniva.com

Налічаны, то-бок: бруднымі, сярэдні заробак за красавік склаў 2952,9 рубля, паведаміў Белстат. У параўнанні з сакавіком ён знізіўся на 23 рублі.

«Чыстымі» заробак складае 2539,5 рубля.

Калі ж браць заробак па сярэднім курсе даляра за красавік, то ён будзе 1032 даляры «бруднымі» і 887 даляраў «чыстымі».

У Мінску ў красавіку сярэдні заробак «бруднымі» склаў 3889,4 рубля (3344,9 «чыстымі»). У далярах гэта $1359 «бруднымі» і $1168,9.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула