БЕЛ Ł РУС

З серады пахаладае. Днём будзе нават +9°С

25.05.2026 / 11:58

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на наступныя дні.

У аўторак раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Удзень магчымыя навальніцы.

Уначы +8…+14°С, максімальная ўдзень +15…+21°С, па паўднёвым захадзе да +25°С.

27—28 мая ў нашай краіне будзе адчувацца ўплыў франтальных раздзелаў і халодных паветраных мас з поўначы Еўропы.

У сераду на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Месцамі чакаюцца навальніцы.

Ноччу +7…+14°С, максімальная ўдзень ад +11°С па поўначы да +21°С па паўднёвым захадзе.

У чацвер, 28 мая, дажджы. Удзень у асобных раёнах навальніцы. Уначы +3…+9°С, максімальная ўдзень ад +9°С па паўночным усходзе да +19°С па паўднёвым захадзе.

Надвор'е ў Мінску на два тыдні паводле gismeteo.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула