БЕЛ Ł РУС

Пяць краін НАТА выступілі супраць ідэі выдзяляць не менш за 0,25% ВУП на падтрымку Украіны

25.05.2026 / 12:17

Nashaniva.com

Праз гэта ініцыятыва не будзе зацверджана на саміце НАТА ў Анкары.

AP Photo/Geert Vanden Wijngaert

Пяць краін НАТА выступілі супраць ідэі выдзяляць не менш за 0,25% ВУП на падтрымку Украіны, піша The Telegraph са спасылкай на крыніцы ў Альянсе.

Гаворка ідзе пра Вялікабрытанію, Францыю, Іспанію, Італію і Канаду. Паводле звестак выдання, праз гэта ініцыятыва не будзе зацверджана на саміце НАТА ў Анкары.

У той жа час прапанову падтрымалі краіны Балтыі, Польшча, Нідэрланды і частка краін Паўночнай Еўропы — гэтыя саюзнікі ўжо трацяць на падтрымку Украіны больш за 0,25% свайго ВУП.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула