Пяскоў: Цана на газ для Арменіі зменіцца, калі яна выйдзе з ЕАЭС
Па словах прэс-сакратара прэзідэнта РФ, цяпер цана на расійскі газ і энерганосьбіты для Арменіі «больш чым льготная» і «вельмі прывабная».
Ён заявіў, што гэта зменіцца, калі краіна працягне «далейшую эканамічную інтэграцыю» ў ЕС.
«Расія застаецца надзейным і адказным пастаўшчыком энерганосьбітаў ва ўсе краіны і асабліва найбліжэйшым саюзнікам і партнёрам. Ну, вядома, такі рэжым, такі рэжым немагчымы для ўдзельнікаў іншых інтэграцый. Там ужо катэгорыя коштаў зусім іншая, яна рынкавая. Гэта добра вядома нашым сябрам у Ерэване. Мы працягваем дыялог», — заявіў Пяскоў.